Зiмовы роздум

Не радуе восень.
Не радуе снег.
Скрыпіць на марозе
Мой ложак у сне.

Дзіравая коўдра
Глядзіць на мяне
Драпежнаю кобрай,
Што цела кране.

Прачнуўся, а ранак
Ад болю збялеў:
Снег выпаў на ганак,
Накрыўся ім хлеў.

У думках зімовых
І сад, і лясы.
Шапоча замовы
Зіма для вясны.

03.12.2021. Сінкевічы


Рецензии