***
Не мае шчасця і надзеі.
Жыве ў сумневе і трывозе,
Свет на стары і новы дзеліць.
Больш не патрэбны людзям кветкі,
Не чуюць пах нектару пчолы...
Лёг злосны вірус на палеткі --
Паўсюль струменіць колер чорны.
Забылі шлях у вырай птушкі --
Сузор'яў компас іх не кліча.
Зноў для вайны ліюцца пушкі.
Сусвет працяты помсты знічам.
Замкнуўся дзень у цёмным склепе,
Каб не насіць на твары маску.
Ніхто не ведае, што лепей --
Бяда падкралася знянацку.
04.12.2021. Кобрын
Свидетельство о публикации №121121503880