Мадэль аб яднання
Ёсць сцягванне коўдры
З суседа ў халодную, зімную ноч.
Той момант банальны,
Прадажны і подлы --
Бы ў бойцы кулачнай заточка, ці нож.
Калі не стае там
Суддзі-секунданта,
І двое гарэзаў ідуць на падман --
Не будзе там вета --
Ёсць час, месца, дата,
Дзе смерць з перамогаю толькі адна.
Вы зноў прамаўчыце,
Не пойдзеце ў сведкі --
Даўно баіцеся ў слых праўду сказаць...
Маўчыце, мычыце! --
Ваш дар вельмі рэдкі--
Шкада, што няма там дарогі назад.
Бо статкавы розум
Інстынкту падобны.
Пагоняць той статак у бездань, у вір...
Авечкі і козы--
Тавар хоць і дробны,
Але і яны для галоднага -- пір!
Свидетельство о публикации №121121503873