***

Айчыне верыў, жыў дзеля яе:
Лічыў сябе сумленным беларусам...
Сягоння я жыву, бы на вайне --
Вайна прыйшла ў кватэру з ператрусам.

Яна шукае змову сярод тых,
Хто веру нёс і грэў спадзеў у сэрцы.
Айчыны сёння нішчыцца матыў:
Патрыятызм не мае болей сэнсу.

Яшчэ крыху -- і слова беларус
Забудзецца ў безмоўным, здрадным часе.
Прыдушыць думкі чалавецтва груз,
Забудуць людзі сутнасць слова шчасце.

Ніколі не адродзіцца народ,
Што здрадзіў слову, потым -- здрадзіў веры...
Маўчанне ёсьць пагібель: незварот
Да кропкі той,  дзе адчынялі дзверы.


Рецензии