A

Не палані, дзяўчына, маё сэрца,
Паглядам жарсці  не кранайся твару.
Лепш патанцуй мазурку, або скерца,
Ці раскажы, якую носіш мару.

Гатовы слухаць я твой спеўны голас,
Пагляд вачэй сваім паглядам доўжыць.
З плячэй тваіх не скіну я і волас,
Бо валасы ў касе кранаць ня гожа.

Не бойся ветру, што ўздымае хмары,
А бойся чужакоў на родных нівах.
Няма страшней на свеце болей кары,
Як стаць  рабыняй, або стаць нямілай.

Не грэбуй словам, што ў душы трымцела
І клікала ў агмень купальскай ночы.
Валошкаў пах тваё ўвабрала цела
І зоркамі ўначы заззялі  вочы.

Пляці вяночак свой -- сягоння можна
Пра ўсе жаданні распавесьці ночы.
Чаму ж так на душы тваёй трывожна?
Няўжо агонь купальскі стаў прарочым?

06.12.2021. Сінкевічы


Рецензии