Арабiнавы лёс
Знік заранкі след.
Прамяніцца дзень над рабінаю,
Што стаяла ў сне.
Шэпчуць ёй агні залацістыя:
Паглядзі на дзень.
І сваёй усмешкай квяцістаю
Дай яму надзей.
Лёс маркотны мой, арабінавы:
Чырвань і краса.
А на вуснах ноч вераб'іная
Ззяе, бы раса.
Пацалуй мяне, дзень расквечаны,
Прыгарні, хутчэй!
Каб зіхцеў да позняга вечара
Свет маіх вачэй.
Не кранай мае рукі тонкія,
Восеньскі мароз.
Мне яшчэ расспеліцца гронкамі:
Свой пазначыць лёс.
09.12.2021. Заслаўе
Свидетельство о публикации №121121503799