Слёзы Aйчыны

Беларусь -- забыты Богам кут.
Волі крыж на ёй зламаны часам.
Да журбы дабавіў лёс пакут,
Каб ніколі не былі мы разам,
Каб да веры продкаў не дайшлі
Па крыжах, што ставілі калісьці...
-- Божа мілы! --  Літасьці пашлі,
Ад навалы той зямлю ачысці.

Уратуй прыгнечаны народ
Ад турэмных здзекаў і маўчання.
Не аддай злачынцам мовы код --
Перадай зямлі яе гучанне.
Прыдзе час -- і вера прарасце
З тых малітваў, што пашлюць нябёсы...
Крыж маёй краіны -- на Хрысце.
На крыжы Хрыста -- краіны слёзы.

14.12.2021. Заслаўе


Рецензии