Матуля i дзiця

Няма вышэй на свеце пачуцця,
Акром таго, што бачыў ты аднойчы:
Матуля корміць цыцкаю дзіця,
І радасцю струменяцца іх вочы.

Жыве ў душы надзея і спадзеў.
Глядзіць на іх зямля з замілаваннем.
Здаецца, што да скону б так глядзеў
На радасць тую, цноту, і каханне.

Маленечкі клубочак на руках
Уздрыгвае, і хутка засынае.
І адступае ад матулі страх,
І сэрца сэрцу промні пасылае.

Так некалі карміла і Хрыста,
Абуджаная ласкаю Марыя.
Глядзела, як сыночак падрастаў,
І верыла: ён людзям свет адкрые.

Дай Бог усім спагады і дабра.
Бай Бог зямлі і чалавецтву міру.
Бог нас стварыў з мужчынскага рабра
І даў у рукі не ружжо, а ліру.

09.12.2021. Заслаўе


Рецензии