Мёд i дзёгаць

У мёд пчаліны падмяшалі дзёгцю.
Сказалі: ешце, колькі Вам заўгодна.
Хто з лыжкі еў, а хто саскрэбваў ногцем, --
Куды падзецца, калі ты галодны?

Змяшаліся ў жыцьці майго народа
І слодыч, і гаркавы смак атруты.
Змяшаліся і краты, і свабода,
І вера, і памкненьні, і пакуты.

Той горкі мёд кіпіць у нашых жылах:
Ён вырастае помстаю за здзекі.
Не ўтоіш у мяшку дзіравым шыла,
Калі рублі патрачаны на лекі.

А той, хто дзёгаць той у бочку кінуў,
Не зразумеў, што сёння, або заўтра
Ён будзе есці голую мякіну --
Калі не з'есць, прымусіць з'есьці варта.

Не здольны краты спаланіць свабоду
І знішчыць думкі вольнага народа.
Не мёду прысвяціў я сёння оду
А дзёгцю, што яго знічтожыў водар.

10.12.2021. Менск


Рецензии