Чаканне

Чаканне - горшая з падзей,
Калі няўпэўнены ў зыходзе,
І вусны шэпчуць: "Хай хутчэй
Час нудны шлях свой пройдзе!"
Чаканне, быццам бы палач:
Яно на здзекі здольна.
Не разжалобіць яго плач,
І лямант успрымае роўна.
Сядзі, чакай, маліся Богу,
Не думай кепска пра жыццё
І спадзявайся, што патроху
На лад павернецца ўсё.


Рецензии