Павянчаны

Ах, ты, воля, мая воля,
Павянчаны вы з свабодай!
Я малю, гукаю долю,
Каб дарыла сэрцу згоду.

Сталi воля i свабода,
Як дзве кроўныя сястрыцы.
Цераз цернi - адным бродам,
Сiлы чэрпалi з крынiцы.

Каб для волi i свабоды
Абрамленнем сталi вечным
Запаветаў дзесяць Божых,
Не трашчэлi  ў доме свечкi.

Каб яны ў адной суполцы
Памiрылi край са Светам,
Неслi мiр сваёй старонцы
Ды служылi мудрым мэтам.

Сталi тоеснымi ў сэрцах,
Дапаўнялi, расшыралi,
Навучылi сэрца верыць,
Сцераглi ад мутнай хвалi.


Рецензии
Верно,Мария,жили бы все по заповедям Божьим...🤗да всё человеку неймётся!

Светлана Медведева7   20.12.2021 04:52     Заявить о нарушении