Прарокам не стаць тут, хiба што лiрыкам...

***
                На Беларусі зрабіцца лірыкам
                Куды лягчэй, як чым-небудзь іншым.
                Юлі Таўбін

Прарокам не стаць тут, хіба што – лірыкам,
Калі убіраюцца ў квецень вішні.
Не стаць тэарэтыкам, стаць эмпірыкам.
Любы тэарэтык тут – проста лішні.

Тут вольна жыць, нібы рыбе у нераце,
Ні ўзад, ні ўперад не лезці з лірыкай.
Тут страшна й падумаць, што ж там наперадзе,
А хто падумаў, таму тут – выракі.

І праўду кажуць, што жыць тут лірыкам
Лягчэй намнога, як многім іншым.
Не дай мне Божа тут стаць сатырыкам,
Каб не смяяцца вясною з вішні.

13. 12. 2021 г.


Рецензии