Ёсць прывабнасць...
Можна доўга аб гэтым расказваць.
Унікальнасць балотных сцяжын
Можна толькі ўдала паказваць.
Незлічонасць балотных раслін,
Нібы капа пакрыла балота.
Прыгажосці цудоўны разліў,
Там жыла бы з вялікай ахвотай.
Мусіць, продкаў маіх запавет,
Што вякамі жылі на балотах.
Перадаўся мне з генамі свет,
І гарыць непагасная квота.
Міфалогіяй, пэўна, грашу,
Бачу цмокаў, якія прапалі.
То касою-літоўкай кашу
Пустазелле, у ім цмокі спалі.
Ёсць прывабнасць у родных мясцін.
Немагчыма забыцца на гэта.
Унікальнасць балотных прасцін
Мастакам падуладна, паэтам...
Свидетельство о публикации №121121202743