Апусцела без мамы хацина
СТАЎ ХАЛОДНЫМ, ЧУЖЫМ РОДНЫ ДВОР,
ТОЛЬКІ СЛЁЗЫ І ГРАД УСПАМІНАЎ
ЗАЛІВАЮЦЬ БЫЛОГА КАСЦЁР.
ЯК ЖА ЦЯЖКА, БАЛЮЧА НА СЭРЦЫ!
НЕ ПРЫНЯЦЬ ГЭТА, НЕ ЗРАЗУМЕЦЬ...
МАМІН ПОЧЫРК НА БЕЛАЙ ПАПЕРЦЫ
НА СТАЛЕ І ЖАХЛІВАЕ - СМЕРЦЬ.
СУМ І ГОРА ЎСЯЛІЛІСЯ Ў ХАТУ,
ЗАНЯЛІ ЎСЕ ПАКОІ,КУТЫ...
ШЧАСЦЕ Ў ХАЦЕ НЕ ТАМ, ДЗЕ БАГАТА,
А ДЗЕ РАЗАМ З МАТУЛЯЮ - ТЫ.
ПА-РАНЕЙШАМУ ЎСЁ ЗАСТАЛОСЯ...
НА СЦЯНЕ НАТ ГАДЗІННІК ІДЗЕ...
ТОЛЬКІ ВОСЕНЬ БЕЗ МАМЫ - НЕ ВОСЕНЬ,
ДЫ ТРАВА НА КАПУСНАЙ ГРАДЗЕ.
СУМ НАЛЁГ на душу НЕВЫНОСНЫ -
НЕ ЎСМІХАЮЦЦА ВОЧЫ І ТВАР.
БОЛЬШ НЕ БУДЗЕ НІ КВЕТАК, НІ ВЁСНАЎ,
ТОЛЬКІ СУМАМ працяты АБШАР.
ШТО КАЖУ? БУДУЦЬ КВЕТКІ. НЕ ТЫЯ.
БУДУЦЬ ВЁСНЫ, АЛЕ НЕ ТВАЕ.
ДЗЕ Ж ВЫ, З МАМАЧКАЙ, ДНІ ЗАЛАТЫЯ,
КАЛІ МАМА НА КУХНІ ПЯЕ?
ДЗЕ Ж ВЫ ТЫЯ СВЯТЫЯ ХВІЛІНЫ,
ШТО КАЛІСЬЦІ НЕ ЗМОГ АЦАНІЦЬ?
УСПАМІНЫ… Адны - УСПАМІНЫ…
І НАСТРОЙ - ВОЎКАМ ХОЧАЦЦА ВЫЦЬ...
Свидетельство о публикации №121121107669
Клавдия Семеновна 13.12.2021 16:29 Заявить о нарушении