ВАМ КУДЫ?..
Паспяшалi на вакзал.
Лiстапад нас каляровы
Разам з ветрыкам хвастаў.
Не суняць маю сяброўку,
Ўецца лента з яе слоў:
"Сэрца цягне, безумоўна,
Да матулiных вуглоў.
Я бiлет бяру адразу
Ў Маладзечна i назад.
Бо шкадую вельмi часу" -
Слоў пасыпаўся каскад.
Я маўчу, бо нават слоўца
Цяжка ўставiць у папад,
А яна, як на вярбоўцы,
За бiлет туды – назад.
За гаворкай вельмi хутка
Апынулiся ля кас.
Несцiхана, як зязюлька,
Паўтарае раз за раз.
На пытанне куды ехаць?
Ёсць адказ: «Туды – назад!»
Для мяне – гэта пацеха,
Для касiра - снегапад.
Так хвiлiна за хвiлiнай
Набiраюць яны тэмп.
Крыкi льюцца, як лавiна,
Бы дуэт чытае рэп.
«Куды ехаць?» – вас пытаю
«Мне туды – назад» - адказ.
Быццам рэха ў нашым гаi
Стракатала соты раз…
У чарзе ледзве не бойка,
Не да жартаў – шум арды.
А сяброўка вельмi стойка:
«Мне назад вось i туды».
Ля мяне «бушуюць хвалi»,
Прыпынiла я свой смех.
- Ў Маладзечна ёй – не дАлей –
«Раскусiла iм арэх».
Разгубiлася дзяўчына
Не вядзе са мной размоў.
- Ты даруй, бо з Дубiны я,
Жарт смачней нам пiрагоў.
Развiталiся з ёй дружна,
Ды забавам не канец.
На аўтобус баба Нюша
Дабiвалася бiлет.
- Мне да «Могiлак», дачушка,
Ды каб з месцам атрымаць,
Пачасаў касiр макушку,
Пачынаецца кашмар.
Хтось параiў з пасажыраў:
«Не патрэбен там бiлет.
Яшчэ можна i пажыць Вам,
Упрыгожыць гэты свет».
А ля касы танец з шабляй,
- Мне да «Могiлак» якраз.
- Як дастукацца да бабы,
Ды здаровы мець адказ?
I начальнiк, i касiры
П`юць сардэчнiкавы чай,
Заклiкаюць у эфiры,
Па сто раз, як папугай.
- Можа знае хто кабету,
Дзе ёй «Могiлкi» знайсцi?
Хоць пацешная лiбрэта,
Ды шкрабе, як кiпцюры.
Люд ад смеху на падлозе,
Толькi бабка, як салдат,
Я таксама ў той жа позе,
Ды спрабую каб устаць.
Многа людцаў – край вялiкi,
Дзесцi бачыла яе!..
- Вы напэўна вось з Юрздыкi?
Твары гужам ў галаве.
- З тых краёў, вось дзякуй, дзеткi,
Я з палудня iм дзяўбу,
А яны вунь п`юць таблеткi,
Абвiняюць за сумбур.
Як не ведаць наш прыпынак?
Мне бiлет да «Могiлак»,
Не даюць мо з пяць гадзiнак
Бач, пытаюся не так.
Ды сапраўды, вельмi дзiўна,
Як не ведаць Дубiну?
Жарты, быццам летам лiўнi,
Смехам рушаць цiшыню.
Свидетельство о публикации №121121100385
Светлана Медведева7 11.12.2021 21:27 Заявить о нарушении
Мария Мучинская 11.12.2021 21:32 Заявить о нарушении
Светлана Медведева7 12.12.2021 10:41 Заявить о нарушении