Цi снiуся гэткi краявiд Купале?

Ці сніўся гэткі краявід Купале?
У скверы, што Купалаўскім завуць,
У белы вэлюм кроны дрэў убраны.
Зіма настала. Снегі белыя ідуць.

Між урачыстых кронаў, накрухмаленых да звону,
На сцежкі сыплюцца, нібыта матылькі лятуць,
З бавоўны белае сняжынак парасоны, 
Ствалы чарнеюць – нібы ртуць…

Гады імчаць, гадзіны з імі марафон бягуць…
У скверы, што Купалаўскім завуць,
Зіма настала. Снегі белыя ідуць.

А кветкі, што квітнеюць на Купалле,
Ля помніка Купале ў ліпені страката зацвітуць.


Фота: Уладзімір Сцяпан (Рэспубліка Беларусь), апублікавана ў Facebook


Рецензии