Адчуванне пiсьменнасцi
Слоўнік добра парады дае.
Тэставанне — прыгода для вучня,
Мне ж пытанні жыццё задае.
Прысабечванне працы другога
Не прыносіць мімозавы пах.
Не патрэбна таму дапамога,
Хто для роднага слова мінак.
Мінімальны запас слоў патрэбен,
Каб займальную споведзь пісаць.
Запаведны матыў — жорсткі грэбень,
Не дазволіць лухту праціскаць.
Прахалоджвацца доўга — без сэнсу,
Працавітасць вітае жыццё.
Праясненне, каб выявіць тэзу,
Не загубіць яе забыццё.
Адчуванне наўмыснасці гучна.
Я іду па дарозе наўпрост.
Што для іншых, магчыма, нязручна,
Мне дазволіць ісці ў поўны рост.
Свидетельство о публикации №121121102690