Клубочак

Я гады ў клубочак зматаю.
Колькі іх? Не стану лічыць.
Той клубок на тебе змяняю,
Каб хоць дзень нам разам
Пражыць.

"Вы, паненка, няйначай вядзьмарка,"-
Кажаш ты. Сарамліва маўчу.
Мне с табою так добра, салодка,
Што гадзіны спыніць я хачу.

Будзе дзень, будзе ноч, а што потым?
Не магчыма таго прадказаць.
Я за нас малюся ўпотай,
Бо баюся адна векаваць.


Рецензии