Снег у вокнах трымцiць

Снег у вокнах трымціць.
Дровы ў грубку кладзі,
ды ад запалкі агню
дадай, каб цеплыню
адчуў у грудзях сваіх.

А потым - за парог.
Пакліч сяброў. Утрох,
а можа й значна болей,
сядайце па застолле
без дай-прычыны нават,
бо кожны вакол - братка.

Падзяку складзі Богу
за штодня дапамогу,
ды падзялі як след
(як раіў табе дзед):
сям'і - ўсяго паболей,
сабе – што застанецца.
Адчуўшы разам вольнасць.
Адчуўшы – яно б'ецца...
То беларусаў сэрца.

01.12.2021

© Горец

https://instagram.com/sergiy.mel


Рецензии