Горшыя ворагi
Прысмак уласнай віны,
Быццам змяя падкалодная,
Джаліць да самай труны.
Крэўныя моцныя повязі
Рвуцца, нібы пагнілі.
Звады, нікчымныя дробязі
Верх над мазгамі ўзялі.
Родных прысуды – расстрэльныя.
Нішчыць і душы агонь.
Мукі прымаем пякельныя.
Помсцім! А дзеля чаго?..
Свидетельство о публикации №121121001956