У Мiр хачу

У Мір хачу,
Да ліпаў старасвецкіх,
Бы час ісці мне ў рыцарскі паход.
У караля штось выгляд не важнецкі,
Але за Вітаўта – заступіцца народ!
 
У Мір хачу,
Дзе камяні – як свечкі…
Глядзяцца вежы вокнамі байніц.
Царкоўны звон
У роздуме аб вечным
Не саступае рэху навальніц.
 
У Мір хачу,
Як да вяршынь Эльбруса…
На пару дзён (ці некалькі хвілін),
Абы адчуць сябе зноў – беларусам,
Героем-волатам паданняў
Ды былін!


Рецензии