Упрошваць?
Умею я паставіць кропкі.
Сказаць рашуча, цвёрда: «Не!»
Калі мяне пакрыўдзяць трохі.
Утрымліваць магу сябе,
Раз'юшанасць не даспадобы.
Калі бяда мяне дзяўбе,
Мацнею неяк я асоба.
Мой бацька часам так казаў:
«Я за цябе, дачка, спакойны...»
Ён, быццам, лёс мой прадказаў.
Спакусам дам адказ прыстойны.
Даслоўна памятаю я:
«Крыўдзіцелю адкажаш помстай...»
Прыгадвала размову я,
Калі на слова стала вострай.
Свидетельство о публикации №121120902119