13-1

Шарам шолаху ляснога
вецер гоніць лісця хор
ценем восеньскай iстоты
у палогi  волглы дол
не аздоблены замеццю
нi парошай
нi смугой
праступае жахам мроты
астываючы пакой
толькi раптам
ажыуленнем
нiбы позiрк
з пад iлба
вострай вестачкай надзеi
успыхне позняя зара
i ад ёй
iскравым светам
зьявам мроi хараства
халадком брыльянтаў спелых
пырсне снежная  раса


Рецензии