Капучына
Замовіў капучына
(У кавярні на Скарыны
Адметны капучына.
Чаму не замаўляць?)
Пекная дзяўчына
Прынесла капучына
(Прывабныя дзяўчыны
У кавярні на Скарыны.
Хачу я вам сказаць).
І вось ужо гадзіну
Мужчына і дзяўчына
За столікам сядзяць.
Астыла капучына,
Зардзелася дзяўчына,
Мужчына жме плячыма.
У кавярні на Скарыны
Пачуццяў не стрываць.
Свидетельство о публикации №121120801484