Чысты вобраз

Нічога дзіўнага няма:
Устану – зорам памалюся...
А за акном маім зіма,
Бы белыя ўсё гусі.

Снег белізной запаланіў
І межы, і таможні.
Снег чысцінёй прастор ўкрыў –
Аж на душы трывожна...

Па першапутку санны след...
(Набожным станаўлюся.)
Я бласлаўляю белы свет
І светлы вобраз Беларусі!


Рецензии