Курганная кветка
Але ў эпохі запыты свае.
Тут не бывае шлях да мэты лёгкім,
Тут нітку лёсу кожны сам снуе.
Паэт – дзіця сваёй эпохі…
Прайшла праз церні і Канстанцыю Буйло.
Нас раздзяляе плітамі стагоддзе.
Лёс паспрыяў жанчыне трохі:
Яе паэзіі святло –
Курганнай кветкай прарасло,
Жыве, як песня, у народзе,–
Няхай даўно гэта было!
Дзіўлюся смелай рыфме я паэта,
Натхненню, таленту, якіх хапала.
“Люблю наш край – старонку гэту…” –
Так мог сказаць ці Колас, ці Купала…
А свежы вобраз рупна адшукала
(Няхай даўно гэта было)
17-гадовая дзяўчына,
Паэт – Канстанцыя Буйло!
__________
Міхась Курыла, аўтар
Свидетельство о публикации №121120604367