Прыгожы аповяд
Нашчадкам дастаўся той казачны свет.
Гучыць ладнай песняю шчырая споведзь,
Народнае творчасці цягнецца след.
Аповяды гэтыя склаліся самі,
Разумны народ утварыў дзіўны скарб.
Легенды... яны шліфаваны часамі,
Дапытлівы роздум прынёс творы ў дар.
Дашуквацца, пэўна, не маю прычыны.
Прыхільніца я даравітасці мас.
Прыгожыя казкі аб мілай Айчыне
Я з замілаваннем чытала не раз.
У іх чараўніцтва ды гумар вялікі,
Скрыжоўванне праўды з прыдумкаю ёсць.
Магчымы таксама памылкі шматлікі,
Ды кожны аповяд — з мінулага госць.
Свидетельство о публикации №121120602711
Да глубiнi сэрца!
З цеплынёй - Таццяна.
Татьяна Юрьевна Голева 07.12.2021 09:40 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 07.12.2021 14:40 Заявить о нарушении