Замалёукi пра зiму

***
Нас наведала сама
Беларуская зіма!

***
Па зямельцы ходзіць люты.
Ён не босы, а абуты.

***
Месяц люты
Да каменя прыкуты.

***
У зімовыя часіны
Туляць путнікаў хаціны.

***
Ужо запэўніліся мы -
Гэта жартачкі Зімы.

***
Ў вокны вецер надзімае.
Ён сумленнасці не мае!

***
Б’ецца шроцінкамі зблізку
Проста ў твары злы вятрыска.

***
На вуліцы вецер колкі
Уцінае ў нос іголкі.

***
Паўсюль многа лыжных сцежак
Для кароценькіх прабежак.

***
Апрануліся зубры
Для зімовае пары.

***
Хутка я звару дакладна
Боршч святочны, боршч калядны.

***
Ты, холодная зима,
Убегай от нас сама!


***
Кажуць нам Зіма з Вясною:
"Пагуляемся з табою!"

***
Ўчора выдалі прагноз —
Павялічыцца мароз.
Павялічыцца мароз —
Кутай шчокі, шыю, нос!


Рецензии
НА МОВЕ..!!))
КЛАССНО так ..!?))

Евгений Снежин   09.12.2021 19:54     Заявить о нарушении
Наша Мова гаворыць праз мяне.
Дзякуй сардэчны, што адчуваеце яе смак!

Любовь Сивурова   11.12.2021 04:06   Заявить о нарушении