Уладар зiмы

Хто зімою гаспадарыць
Ды завеяй уладарыць,
Чыстым, белым серабром
Засцілае двор і дом?

Мае ён характар строгі:
Замятае ўсе дарогі,
Холадам зямлю куе,
Паслаблення не дае.

Ранкам шэрань з дрэў варушыць
Ды галлё вятрамі сушыць,
А пасля начной пургі
Льдом яднае берагі.

Як бывае ён сур’ёзны,
Насылае дзень марозны,
А калі захоча спаць,
Йдзе пярыну вытрасаць.

Трапіцца настрой святочны,
Гэта стане відавочна:
На ваколіцу усю
Ён накіне кісяю.

Раптам думка сумам точыць -
Хрумсткі снег адлігай мочыць…
Уладар капрызны той
Правіць летам і зімой.

#зіма #зима #зимнеенастроение #загадкіпразіму #зімовынастрой #дзіцячыявершы #зимнийпейзаж #радость #красота #зимнеенастроение #праздниквдуше #веселооразном #зімовыпейзаж #природа

Фото_инет


Рецензии