Полька Уллянка
Што прыедуць хутка сваты.
Завадзіце ходзікі,
Ўжо саспелі годзікі.
Гоп-стоп, пераходы,
Будзе свята з той нагоды!
Завадзіце ходзікі,
Ўжо саспелі годзікі.
Пацяруху трэ народ,
Што Уллянцы дваццаць год,
Ды брашчаць пра нашу хату,
Што мінаюць яе сваты.
Гоп-стоп, пераходы,
Ну якія ў дзеўкі годы?!
Гоп-стоп, пераходы,
Не састараць розум годы!
Наша Вулечка - краса,
З яркай стужкаю каса.
Яна міла і прыгожа,
Да любой работы гожа.
Гоп-стоп, пераходы,
Трэба дзевачцы прыгоды!
Гоп-стоп, пераходы,
Будуць ў дзевачкі прыгоды!
Яе вочы як азёры
Ды характар вельмі споры,
А хто хоча яе ўзяць,
Торбу грошай мусіць даць!
Гоп-стоп, пераходы,
Ад грашэй не будзе шкоды.
Хто дачку жадае ўзяць,
Торбу грошай мусіць даць!
Ой, Улляначка, Уллянка,
Сваты едуць - будзе п’янка.
Будзе п’янка ды гулянка,
Да Уллянкі едзе Янка.
Гоп-стоп, пераходы,
П’юць гарэлку з той нагоды.
Ідзе п’янка і гулянка,
Ва Уллянкі будзе Янка!
Прыйшлі сваты на парог,
Я аддаў ім, што бярог!
За капейкі ды рублі
Мы Уллянку прадалі.
Гоп-гоп, едуць сваткі.
У сям’і адны выдаткі.
Гоп-стоп, пераходы,
У сям’і адны расходы!
Маці плача і рыдае,
Што дачкі ўжо не мае.
Прыгажуню прапіла,
Сем капеечак ўзяла.
"Вой-вой", - завывае,
Што дачкі ужо не мае.
Прыгажуню прапіла,
Сем капеечак ўзяла!
Каб гарэлачкі нагнаці,
Сем капеечак не хваціць.
Для частунку, не для знака,
Будзем смажыць падсвінака.
Гоп-гоп, опа-па-па,
Скуру злупім з цельпука.
Для частунку, не для знака,
Будзем смажыць падсвінака.
Каб жыццё ішло без скрухі,
Накалоцім медавухі.
Пачастуем мы гасцей.
Лійся, гутарка прасцей!
Гоп-гоп, пійся, чарка,
А за ёй ядзіся, шкварка!
Пачастуем мы гасцей,
Лійся, гутарка прасцей!
Ідзе свята-святкаванне,
Ўсёй радзіны баляванне.
Скачуць польку ды гапак
Тыя - гэтак, гэты - так.
Гоп-гоп, пераходы,
Скачуць польку ўсе два роды!
Скачуць польку ды гапак
Тыя - гэтак, гэты - так.
#вяселле #гасціна #жарты #прыпеўкідаполькі #танцавальныяпрыпеўкі #полька #танецполька #музычныжарт #гулянне #беларусы
З гісторыі стварэння
Змест гэтай песьні выдатна перадае першы варыянт яе назвы — «Як бацькі дачку аддавалі». Я разам з вядомым бардам Зьміцерам Сідаровічам некалькі гадоў ладзіла гульнявыя праграмы, майстар-класы па беларускіх народных танцах, каляндарныя сьвяты ў аграсядзібах. Аднойчы нам замовілі праграму для групы з пераважна мужчынскім складам удзельнікаў. Так і нарадзіўся вобраз Ульлянкі — нібыта дачкі, бацькі якой (заможныя хутаране — Любоў і Зьміцер) шукаюць вартага жаніха. Я зрабіла вялікую ляльку, вакол якой разгортвалася дзея. Так распачалося самастойнае жыццё Ўльлянкі, за руку і сэрца якой спаборнічалі паміж сабой шмат мужчынскіх каманд. З таго і паўстала ідэя песні — полькі ды прыпеўкі пад яе на сюжэт сватаньня Ўльлянкі.
Музычную афарбоўку мы пачалі рабіць са Зьміцерам Сідаровічам. Працу прадоўжыў таленавіты кампазітар, аранжыроўшчык і гукарэжысёр Сяргей Воўк (аранжыроўка, клявішы, цымбалы). Усяго на стварэньне музычнага аблічча «Ўльлянкі» пайшло больш за два гады.
Жанр гэтага твора - тэхнадэнс, музычны этнаграфічны жарт у стылі клюбнай дыскатэкі 80-х. У тыя часы я працавала загадчыцай сельскага клуба ў роднай вёсцы, што на Жабінкаўшчыне. У вёсцы ладзілася шмат вяселляў. Пасьля абрадавай часткі вясельнікі накіроўваліся ў клуб. Да паўночы доўжыліся танцы, скокі пад гармонік і модныя ў тыя часы эстрадныя рытмы. Усім было вясёла, цікава і ўтульна. „Ульлянка“ атрымалася як даніна часу, маёй непаўторнай маладосці.
Твор быў прэзентаваны на платформе tuzin gitou 08.05.2015.
Полька ULLIANKA ў музычным фармаце _https://www.youtube.com/watch?v=7xYherqmM30
Demo версія _https://vk.com/audio?performer=1&q=
Свидетельство о публикации №121120401385