Абход

Вячэрні час імгненнем старыцца,
Чакае  поўнач ля варот
А побач з ёй стаіць напарніца,
З каторай подзеш у абход.

Прырода ўжо ў адзенні новым,
Зіхціць сняжынак карагод,
Што лёгкім пухам лёг на бровы
І запрасіў пайсці ў абход.

Змарыўся ветрык студзяністы,
Баляць і лёгкія, і рот.
На небе зорачак маністы
За вамі рушылі ў абход.

Жыццё ступае мерным крокам
Не затрымаць нам яго ход.
І хоць праходзіць бокам, скокам,
Але заўсёды ўпярод!


Рецензии