З майго далёкага дзяцiнства
Не покiдае вiдарыс —
З прыродай поўнае адзiнства,
У ёй багацце розных рыс.
То бачу ў возеры русалку,
То вадзянога пад карчом.
Зачаравана, пэўна, цалкам,
Мiльгаюць ценi над плячом.
Праз цемрыва яны праб’юцца,
Цiкавасць — забрысцi сюды.
Русалкi голасна смяюцца,
Загубяць водныя сляды.
З майго далёкага былога
Загадкавасць мяне вядзе.
Прыгод было даволi многа
Ў азёрнай казачнай вадзе.
Свидетельство о публикации №121120302404
Видеть чудеса в обыденности свойственно только утончённым сердцам и душам!
С теплом и добрыми пожеланиями
Татьяна Юрьевна Голева 05.12.2021 13:05 Заявить о нарушении
Для таты больш зручнай была польская мова, ён вывучаў яе з дзяцінства.
А я чамусьці аддаю перавагу беларускай...
З удзячнасцю ды добрымі пажаданнямі.
Татьяна Цыркунова 05.12.2021 14:03 Заявить о нарушении