Апошн маналог, альбо Пастамент пад эшафот

Апошні маналог,альбо Пастамент пад эшафот
(аd mortem)

1).Пастамент

"Стаю на паддоне,у кеглі абуты,
няхай бы хто ляснуў,спыніўшы пакуты
мае і народа,які мяне церпіць;
няхай бы прыдумаў што-небудзь мой церцель.
О каб жа хто ведаў,як жыць гэта цяжка
з мянушкаю  "бацькі" і конскаю ляжкай!
Узяўшы уладу хлусьнёй і падманам,
зьбіраў я гадамі з падонкаў каманду,
а тых,хто занадта глядзеў незалежна,
з Драздоўскага мы выдалялі манежу.
І вось рэвалюцыя...Выйшлі  "агенты":
балёнікі,сьпевы і белыя ленты...
Усё,што гадамі ляпіў я і клеіў,
народнай нянавісьці зорка Галея
за пару гадзін перайначыла ўшчэнт,
паставіўшы крыжык свой на пастамент -
на той,на які я зьбіраўся падняцца
у бронзе і славе прыдворных паяцаў...
Цяпер на паддоне драўляным стаю
і новы  "народзец" я не пазнаю,
але адчуваю,што гэты,як той,
мяне ненавідзіць усёю душой".

2).Роздум
Я ведаю:скончу кістою драўлянай,
бо на эшафот узыду,замаўляны
народам,якога ўвесь час ненавідзеў.
Пяньковы канат - канчатковы мой выдзел.
Я нават на ўласныя плюнуў законы,
абы не пазбыцца ўлады й мамоны.
Ніколі яшчэ ня было,як пры мне,
і нават на гэнай апошняй вайне,
калі немчура беларускія школы
адкрыла ў  тутэйшых мястэчках і сёлах.
Было так,а я,каб маскве дагадзіць,
крамлёўскім бажыўся тутэйшых згнаіць;
ня даць ім падняцца ні з мовай,ні з чым,-
ня бацька я быў ім,а подлы айчым!
І вось я стаю на мяжы,за якой,
нянавісць людская булькоча ракой.
Мільёны майго намаўляюць канца
у бога, у д'ябла...Шукаюць ганца,
які прынясе мне апошнюю вестку,
як тысячам сёньня прыносяць павесткі
мае беззаконьнікі-нукеры ў хаты,
мной узгадаваныя душахваты,
за тое,што людзі сказалі:пара
пакінуць мне ўладу і выйсьці з двара
мной разбудаваных палацаў і хаз
на той на падставе,што выйшаў мой час.

3).Эшафот

Зрабілі дыхтоўна.Ён сьвежай смалой
сасновай рве нос мне.А над галавой
хістаецца пелька марскога канату.
Дык вось ты які,час лагічнай расплаты!
Мяшаюцца думкі.Што ўспомніць?Ужо
рыхтуецца кат мой,гвардзейцы...Няўжо
я трыццаць гадоў выкабельваў,каб так
закончыць кар'еру?Вунь  Пушкін-мастак
малюе зь вялікім натхненьнем партрэт
адзіны сапраўдны мой.Тут і паэт -
той самы,які заклікаў і прарочыў,
і першы мяне ненавідзеў за вочы,
ў якіх ён убачыў і зайздрасць,і зло,
і позірк зьвярыны мой,быццам гало
у небе крывавым.Вось далі сьвятло
з пражэктараў тысячаватных.Сыны
пад моцнай аховай.Мае пацаны
пазьбеглі прысуду сьмяротнае кары,
але ж як счарнелі іх белыя твары.
Глядзець,як іх бацька зь пятлёю на шыі,
усцыцца ў штаны на сасновай вяршыні -
такога тэатру я ім не хацеў.
О,лепш бы я неяк інакш звар'яцеў,
але не пры ўладзе,а дзесьці ў Навінках.
Народ будзе месяц гуляць на памінках!..

4).Канец

Апошняй хвіліны  секунды  "цік-так",
партрэт дамалёўвае Пушкін-мастак.
Старэйшы мой плача,малодшы зьнямеў,
і сам я ад поту сьмярдзючага ўпрэў.
Пражэктары тысячаватныя ў твар...
Не,гэта ўздымаецца пекла пажар.
Бяруць мае рукі назад у замок,
нагамі ў жалезе ня зробіш і крок.
На мне прысьмяротнае льну палатно,
на ім чорнай фарбай ганебны кляйнод:
"Дзяржаўны злачынца".Зачытвае кат
судовы прысуд,як студэнт рэферат:
"За ўсё,што зрабіў супраць нашай ЛІТВЫ!
За ганьбу і зьдзек,за зваротак на "ты"
у нашай культуры,дзе ўнукі дзядоў
на  "вы" называюць;за родную кроў,
пралітую не на франтах вайны;
за ўсё,што ня мае прадажнай цаны;
за згублены час,за белмову,белліт,
за нашых Адамаў,за нашых Ліліт,
што не дажылі ў паняверцы гадоў
і з турмаў і зон не пасьпелі на "ўдо"....".
Ну вось і канец, "...праз павешаньне",край!
Ганец ужо побач... Даруй,Мікалай!"

27 лістапада-1 сьнежня 2021


Рецензии