Здзiуляла сенажацей грыва

Здзiўляла сенажацей грыва,
Цвiлi вiльготныя лугi.
Спякота для касцоў не дзiва —
Працуюць, iм не да тугi.

З ахвотаю касiлi, хутка,
На лузе — ладныя капцы.
Хрыбет сялянскi — моцны, гнуткi,
Працуюць спраўна малайцы.

Праходзяць хутка рад за радам.
За кожным некалькi сцяжын.
Без мiтуснi, прыгожа, ладна,
Даходзiць кожны да мяжы.

Звiняць наточаныя косы,
Загiне свежая трава.
Збiваюцца начныя росы,
Ад паху пухне галава.

Стараюцца — не прамарудзiць,
Пакуль што не сышла раса.
Жар сонца працу iх загубiць.
Касi, хутчэй траву, каса...


Рецензии
Хацеў і я з касцамi побач стаць. Але зіма, травы мне не відаць.Спасибо за лето.
С улыбкой.

Геннадий Трутько   02.12.2021 23:48     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук! Асабліва прыемна тое, што ён гучыць на беларускай мове... З павагай ды ўдзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   03.12.2021 10:58   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.