Крэдыт

Мне нябёсамі адкрыты
Крэатыўнасці крэдыт.
На яго ў растэрміноўку
Куплю стрэльбу-дубальтоўку,
Каб не есьці і не спаць
І крэдыт свой пільнаваць.

Я пакіну у двары,
Каго зайздрасць так бярэ,
Не пушчу і на парог
Тых, хто шчасьце не збярог,

Адлучу ад сэрца з плачам,
Хто не верыць ва удачу,
Каго мучыць рэўматызм,
Хто губляе аптымізм
І хто з беднасці, нястачы
Выйсця простага не бачыць.

Чарадзейны свой Сусвет
Занавешу на прасвет
І зашчоўкну на замок.
Ключык выкіну ўбок.

Застануся ў гэтым стане…
Вобразаў ладдзя прыстане
Да чароўных берагоў.
Расквітнее сад мой зноў!


Рецензии