Пытаннi пра Зiму

Я жыву у неспакоі:
- Холадна чаму зімою?
Ветры востры сівер дзьмуць,
Маразы зямлю куюць?

Наступае доўгі вечар,
Пад іконай паляць свечы,
Убіраюцца сады
Белай ватаю з вады?

І з якога брудна сітца
Сонейка зімой глядзіцца?
Вельмі цьмянае святло
Пакідае нам яно!

Выйдзеш ранкам ты на вулку,
Там нідзе няма прытулку:
То імжа туманіць вочы,
Войскі хмар імчаць з паўночы,
То плывуць у лужах льдзінкі
Паўз кароткія гадзінкі?

Як надарыцца завея,
Гэта добрая падзея!
Чыстым, белым серабром
Засцілае двор і дом.

Можа толькі супакоіць
Назіраннейка такое:
Сонейка і снег блішчаць…
Хочацца спяваць і… жыць!

#зима #порыгода #зімоваярадасць #времячудес #красота #зимаволшебница #люблюзиму

Фота_інэт


Рецензии