Балотная iдылiя
Назіральніцкі для жаб.
Нерухома восем жаб
У цяньку пільнуюць штаб.
Іх у летнюю спякоту
Моцна цягне на дрымоту,
А вячэрняю парой
Раду радзяць між сабой.
Ціхенька цурчыць ручай ;
Толькі гэта прыкмячай.
Машкара ды камары
Мітусяцца да зары.
Закаханы Жаб-суседзе
Ў цішыні адно не ўседзе,
Дужа шчокі раздзімае,
Серэнаду ён спявае.
Жонка Жаба навучыла,
Серэнаду супыніла:
- Ты маўчы, бо хто пачуе
І здабычу не ўратуеш!
Вось любімы жабін сын,
Што ў бацькоў зусім адзін,
Хваляванне прыдушыў,
Пра сваё сказаць рашыў:
- У мяне такі настрой:
Целам выспеў і душой.
Ўжо уночы мне не спіцца.
Я хутчэй хачу жаніцца!
Цёткі, мамкі-клапатулі
Ўсе галовы павярнулі.
Што сыночка непакоіць?
Трэба яго супакоіць!
Успамін душу бярэдзіць.
Хочуць сына папярэдзіць:
- Ты яшчэ жыцця не зведаў,
З нашых лап адно абедаў.
Пачакай! Не мкні! Паспееш!
Паміж нас трывогу сееш!
- Гэты сказ не для красы!
Паўз балоты і лясы
Наўскасяк гатоў прайсці,
Прыгажуню каб знайсці.
Марна мрою гэта ў сне?!
Бачу яе пры сасне -
Зіркне золатам вачэй
Ды пасунецца бліжэй.
З блаславення мамы, таты
Прывяду нявесту ў хату!
Баба-жаба уздыхнула,
Лапай жаласна ўзмахнула:
- Не сядзіцца у дрыгве,
Ўсё шаленства ў галаве!
Ды палезла на паверх
Пузам - долу, спінкай - ўверх
Ды, накрыўшыся лістом,
Прыдрамнула пад кустом.
Бацька жаб утаймаваў,
Спадкаецу падтрымаў:
- Будзе вам бацькоўскі сказ
Як загад для ўсіх для вас.
Трэба йсці ў далёкі шлях:
Дуй за лёсам напрасцяг!
Ўздоўж лясной ракі Арэсы
Там жывуць адны прынцэсы.
Супраць ўжо ніхто не скажа,
Шчасцю вочы не завяжа!
_____
Ля балотных ручаін
Ажаніўся бацькаў сын.
Ён без тлуму і клапот
Прадаўжае жабін род.
Свидетельство о публикации №121120201847