Скуль з яуляюцца паэты?

Я задумалась пра гэта -
Скуль з’яўляюцца паэты?
І навошта? Для чаго?
Лёс цікавіць іх каго?

Не жыццё, адны выгоды!
Не залежаць ад пагоды,
Не патрэбен парасон.
Не работа, проста сон!

Думкі проста зверху льюцца,
Афарызмы ім даюцца.
Мадэлююць словы ў сказы,
Вынік бачыцца адразу.

Сілкаванне ім не трэба:
Падлючыў антэну ў неба
Ды сядзі сабе, пішы
Сколькі хочаш для душы.

Быць паэтам вельмі проста:
Ты вазьмі аловак востры,
Глянь на сонца, поле, лес
Ды складзі выдатны верш.

#стихиопоэзии #поэтическаяшутка #жарт #тайнатворчества #весело #вшуткуивсерьез


Рецензии