Пахiлыя дамЫ

Паўз сяло ідзе дарога.
Сірацінак-хатак многа.
Азіраем сумна мы
Непатрэбныя дамы.

Іх зімовы вецер сцюжыць,
Кустаўё палоніць-кружыць.
Тужаць, стогнуць безліч дзён.
Лёс дамоў ідзе на скон.

З тых дамоў няма карысці,
Людзі дзе жылі калісьці.
…Кінуць нас - загінем мы,
Як пахілыя дамы.

#беларусь #радзімамаядарагая #любоўдарадзімы #светлыяпачуцці #святое #сваё


Рецензии