Смутак

Шкада глядзець, як паміраюць хаты.
Вакон халодны позірк спахмурнеў.
Анёл бясконцасці да прызбы хаты
У сумных думках прытуліўся-сеў.

Пячныя коміны тут болей не дымяць,
Бяздонныя калодзежы пакінута стаяць.
Былыя дні і радасныя ночы
Плывуць, успамінаюцца, баляць.

Гаспадары на выгнутых пагостах,
Укрыўшыся спакоем вечным, спяць.
І ранкамі на спарахнелых вокнах
Няма каму фіранкі адхінаць.


Рецензии