Песня пакiнутай хаты

Сумуе хата ў адзіноце.
Мінулі маладосць і тлум.
Гады пранесліся ў турбоце,
Яе ахутаў вечны сум.

Сумуе хата пра былое:
Быў цёплым кожны яе кут,
Жылі вялікаю сям’ёю.
Цяпер зіма начуе тут.

Сышлі гады, прайшлі гадзіны.
Няма засеянай раллі.
Мільгнулі часу паравіны,
І продкі у апошні шлях пайшлі.

#беларусь #радзімамаядарагая #любоўдарадзімы


Рецензии