Ля пустых хацiн

Мне, праўда, да жалобы шкода
Хацін пакінутых старых.
І ведаць хочацца мне тых,
Хто назаўжды сышоў ад іх.

Я стаю паміж цёмных хацін.
Мякка змрок прытуляецца звонку.
Люд пакінуў сваіх сірацін,
Толькі вецер пяе наўздагонку.

Ў полі кнігаўка плача здавён,
Жураўлі на свой лёс наракаюць.
Вербаў постаці йдуць на паклон,
А за шыбамі твары ўзнікаюць.

Той зямлі я пакіну паклон.
Цішыня да сябе прыварожыць.
Позірк свой адарву ад вакон ;
Продкаў сон не хачу устрывожыць.


Рецензии