Родная вёска
Старое Сяло.
Шмат зімаў і летаў
Над ёю сплыло.
Між рэчак і плёсаў
Палескі мой край,
Святое сталенне
Маё сустракай!
Вось дзедава груша
Расце на двары.
Там летнімі днямі
Збіралі дары.
І сонечным ранкам,
І днём веснавым
П’ю кветкавы водар,
Купаюся ў ім.
За шыбамі бачу
Вясковых людзей.
Да помніка
Родная вулка вядзе.
Тут дыхае парай
Вясною зямля,
Жыта нараджае
Жывая ралля.
Сівыя над хатамі
Ўюцца дымы.
Раслі пад страхою,
Мужнелі і мы.
Паклікалі сцежкі
Далёкіх дарог.
Чакай! Да спаткання,
Мой родны парог!
#беларусь #радзімамаядарагая #любоўдарадзімы #палессе #родныкрай #родина
Свидетельство о публикации №121120101806