Споведзь
Зараз-зараз, будзе… споведзь.
Ад сонечных промняў,
Ад радасці гэткай
З паловы жыцця
Утварылась паэткай.
З маленькіх гадочкаў
Паэткай не стала.
З матуляю разам
Песяенькі спявала.
Ўвайшлі у свядомасць
Салоўкавы трэлі,
Лясныя сцяжынкі,
Лугоў акварэлі.
Штодня расцвітала
Галінкаю бэзу.
Каханне спазнала,
Яго антытэзу.
Ў чужых каляінах
Віла я гняздоўе,
Направа, налева
Губіла здароўе.
Ў тугіх пералётах
Не бачыла хаты.
Амаль што без мамы
Раслі птушаняты.
Я цяжкаю працай
Свой хлеб здабывала.
У творчых памкненнях
Спакою не знала.
Паўз колкі карчэўнік
Шукала варункі,
Каб вызначыць толькі
Свае накірункі.
Ішла на ражон,
Праяўляла актыўнасць.
І не заўважала
Жыцця рэактыўнасць…
Пакуль вечны холад
Мне ног не астудзіць,
Хачу бег жыцця
Я свайго замарудзіць.
Хачу перастаць
На ўсіх цэтлікі вешаць:
Другая мелодыя
Душу ўсцешыць.
Найлепшы спявак,
Што будзіў нас ад веку,
Без зменлівай моды
Спяе «Ку-ка-рэ-ку».
Другі Уладар
Маё сэрцайка зойме,
Туманны світанак
Сабою абойме.
Настыла, каб скрозь
Тэлефоны звінелі!
Я мару пачуць,
Як зазвоняць капелі.
На кладцы ля броду
Схаплюся за вецце,
Гайданку зраблю,
Што была ў малалецтве.
Прайду па радзімых
Лясах, лугавінах,
З бацькоўскай зямлёю
Ўзнаўлю пупавіну.
Пры кожнай хвіліне
І кожнай нагодзе
Займу сваё годнае месца
Ў прыродзе.
Свидетельство о публикации №121120101787