Беларускiя iмёны

Вельмі я люблю натхнёна
Беларускія імёны.

Вось Валодзя - уладар!
Выступае, быццам цар.

Сцепаніда і Сцяпан -
Здагадайцеся, хто пан?

Станіслава, Стана, Стася
У бацькоў уся удалася.

Важны постаццю Ілля,
Ён заўважны нам здаля.

Макарэй, Макар, Макрана
Устаюць заўсёды рана.

Антаніне, Тосі, Ніне
Уласціва дысцыпліна.

Ўладзь, Уладзік, Уладзіслаў -
Пра яго не скажаш сцісла.

А малыя Анатолі
Ходзяць так заўжды паволі!

Ядзя, Ядзечка, Ядзвіга
Так выразна, быццам кніга.

Ігар, Юрый і Ягорый
Маюць надта шмат гісторый!

Што імя - то павучанне,
Мае змест яго гучанне,

Сэнсы большасці імён
Вывучаць да скону дзён!


Рецензии
Нібы дыяменты на нітцы зіхцяць!
Кожнае хочацца абцалаваць!

Так яскрава і з такой любоўю Вы адабралі, аблюбавалі і прадставілу ўсяму свету нашы беларускія імёны.
Яркія пачуцці нараджае толькі сапраўдная паэзія!
Дзякую і шчыра віншую з творчаю ўдачай, дарагая Любоў!!!

Люба Солошина   02.12.2021 01:16     Заявить о нарушении
Маю жаданьне вывучыць этымалагічны змест кожнага слова, але, напэўна, жыцьця на гэта не хопіць.
Дзякуй сардэчны за сугучча, шаноўная Любоў!

Любовь Сивурова   05.12.2021 11:28   Заявить о нарушении