Сардэчнае жаданне

Не бываць у горы, скрусе
Любай, роднай Беларусі!
Дружбакі! Сябры! Панове!
Мы заўсёды на ахове.

Думаць, мроіць не баюся
Я пра шчасце Беларусі!
Ясным днём і росным раннем
Шчырыя мае жаданні:

Каб да нашай Беларусі
Журавы ляцелі, гусі,
Выпякаліся хлябы
Беларускай малацьбы,
Да палёў і да прысад
Мкнуў нябесны вадаспад,

Дабрынёй жылі каб людзі,
Шчасцем поўніліся грудзі
Ды сцярог мацней плацін
Божай Маці паланцін.

Нават змрочнаю гадзінай
Беларусь я не пакіну!
Хату родную сваю
Цёплым сэрцам атулю.

#беларусь #любоўдарадзімы #светлыяпачуцці #святое #сваё


Рецензии