Родны край

У нізіну збягае ручай.
Над вадою схіляюцца лозы.
Узіраючыся у небакрай,
Завушніцы надзелі бярозы.

Ты заўсёды са мной, бераг мой,
Балатовы мой край і квяцісты!
Не хачу развітацца з табой,
Бераг смутку і мар, бераг чысты.

#беларусь #палессе #любоўдарадзімы #светлыяпачуцці #святое #замілаванне


Рецензии