Родны кут
Ля дарогі здань царквы.
Кружыць бусел па-над гаем,
Зелянеюць паплавы.
Міла ўсё тут. Сустракаем
Мы з бусламі зноў вясну.
Родны край, зямля святая,
Я люблю цябе адну!
Ты, як маці, дарагая.
Ты адна на свеце ёсць.
Берагамі залатая —
Я змагар твой, а не госць.
Гаспадар тваіх палетак,
П’ю з тваіх жывых крыніц.
Твае зімы люблю, лета,
Знаю ўсё тут да драбніц!
Твой народ люблю працоўны,
Гераічны вольны шлях.
Сельскі наш пейзаж шыкоўны,
Хвалі збожжа на палях.
Водор кветак, водар сена,
Росы чыстыя ў лугах…
Пра цябе спяваць прыемна,
Па тваіх блукаць барах!
Хай квітнее, багацее
Незалежны родны кут.
Мы жывём адной надзеяй,
Што ўсё добра будзе тут.
Свидетельство о публикации №121112908259