Граблi
Адпачыць – няма хвiлiнкi.
Тут i торф, i сенажацi,
Ды зажынкi, i дажынкi.
I малыя, i старыя
Дружна рупяцца на поле -
Косяць, жнуць, капаюць, рыюць,
Хто аборвае, хто поле.
Рукi ломiць, льюцца песнi,
Хоць i цяжка – ды ў натхненнi.
Час гарачы – гэты летнi
Прынясе нам плён асеннi.
Не бывае беларучак –
Iм прыжыцца вельмi цяжка.
Праца стомная замучыць,
Разлятаюцца, як пташкi.
Як паслухаюць дзяўчаты,
Начытаюцца у кнiжках.
Зразу рупяцца заўзята
З`ехаць з вёскi ў свет няблiзкi.
Вось i Фаю нашу ў Пiцер,
Толькi стукнула ёй двадцать,
Заманiў заезжы шкiпер –
Змардавала яе праца.
Маляваў златыя горы,
Рэкi вiнныя ды панства –
Быццам хвалi яго словы
Аддалялi быт сялянскi.
Ружавела, чырванела,
Танцы шчасця закружылi –
Будзе ў Пiцеры паненкай –
Шэпт па вёсцы пакацiлi.
Кавалеры не да густу,
Бо патрэбна ў полi гнуцца,
Як махне касою русай,
Хлопец млее ад пачуццяў.
А яна не зверне ўвагi
На вяскоўца – хоць багаты.
Iх карэты-калымагi,
Сэрца выманяць наўрад цi.
Усё кажуць па сакрэту,
Але знае пра ўсё вёска –
Ой, пабачыць дзеўка свету,
Абкруцiла шустра госця.
Укацiла Фая ў Пiцер,
Носiць шмоткi дарагiя -
Плёткi ўюцца быццам вецер,
Павязло ёй быць багiняй.
Тры гады вачэй не кажа,
Пэўна ж там багацце мае?
Дзе ж ты дзе крывiнка наша?
Адзавiся, чапурная!..
На чацвёрты год нарэшце
Прыкацiла пiцеранка.
Размаўляе так пацешна:
Я - спiртное пiць са шлянкi?
То не так паставяць, зэдаль,
То ёй зябка, то ёй сыра,
То не час яшчэ ёй снедаць,
Вельмi кепска пахне мыла.
Сабiраюцца на поле,
Фая стала каля хлева:
«Ну а гэта што такое?» -
Млявым голасам прапела.
Паглядзелi ўсе на граблi –
Цi шуткуе, цi сапраўды
Памяць жарт над ёй сыграла? –
Дзе шукаць якой парады?
Ад`язжаць патрэбна хутка –
Не да Фаiных прытворстваў.
Хтось пiхнуў, а там кармушка,
Паляцела пад калёсы.
Стала Фая паднiмацца
Ды на граблi наступiла,
А яны па лобе бац ёй,
Ды, як кажуць, з усёй сiлы.
Тут яна як крыкне ўзлобе:
«Правалiцiся вы, граблi!».
Ну, а мацi: «Слава Богу,
Фаi памяць не забралi!»
Твар у дзеўкi, як прасцiнка,
Белым стаў, яна панiкла.
Па шчацэ слязу скацiла,
- Я ўсё помню – вунь матыка!..
Працавала я служанкай,
А хацела быць я паннай,
Ды асобай вельмi важнай,
А тут граблi – госць нязваны.
Што ж ты зробiш з дубiнцамi,
Над сабой заўжды жартуюць.
Смех задорны вечарамi,
Маюць хватку удалую…
Свидетельство о публикации №121112703153
Какие же всё-таки интересные истории Вы пишете!😊👍👍👍💐
Светлана Медведева7 27.11.2021 14:43 Заявить о нарушении
Мария Мучинская 27.11.2021 20:10 Заявить о нарушении