Баю-бай!
Забывай!"
Я скажу ў адказ на гэта:
"Пачакай!
Не спяшай! І з інтэрнэту
Не ўцякай!"
Мала, што пяюць нам цацкі
У паўноч.
Лес. Дамок на ўскрайку з казкі
Дрэў узбоч.
Ваўкі выюць за балотам
На луну.
Ноч. Спакой зямным істотам.
Царства сну.
Дах у хатцы пакасіўся,
Там у ёй
Пад Венерай нарадзіўся
Мой герой.
У хатцы той сьпявала мама:
"Баю-бай
Па сцяне ў сон збег прама.
Засынай!
Па сцяжынцы збег да гаю
Ў кафтане.
Спі маленькі! Баю-баю!
Прыйдзе ў сне
Каток беленькі, ласкавы,
Нібы май.
Сьпі сыночак! Забудзь справы!
Засынай!"
Свидетельство о публикации №121112602030